Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Беларусь узялася ратаваць яшчэ адну краіну ад паліўнага крызісу
  2. «Давядзецца ехаць за 60 кіламетраў». У Беларусі знік папулярны прэпарат — пакупнікі шукаюць замену
  3. «И смешно, и страшно, б***ь, одновременно». Что пишут беларусские продавцы, у которых сгорели товары на российских складах Wildberries
  4. Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс
  5. На заробкі да нас ірванулі мігранты з адной з краін — яны моцна дамінуюць. Гэта не РФ, Пакістан ці Узбекістан — паспрабуйце адгадаць
  6. Лукашэнка даручыў адпраўляць «на паўднёвую мяжу» ўсіх, хто не ўмее працаваць на ўборачнай. Датычыць і чыноўнікаў
  7. Транзіт улады ў Беларусі амаль непазбежны. Вынікі новага даследавання
  8. В польском Быдгоще задержали семью поляков, напавших на супругов из Беларуси — MOST
  9. «Праз гадзіну, праз дзве ГУБАЗіК пастукаецца ў дзверы». У МУС заявілі, што вылічылі аўтара аднаго паста ў сацсетках, але ён за мяжой
  10. В России беспилотники второй раз за неделю атаковали склады Wildberries — есть пострадавшие
  11. Улады прыдумалі новыя пенсійныя змяненні. Расказваем, якія новаўвядзенні ўжо ўкаранілі нядаўна для тых, хто на заслужаным адпачынку
  12. «Акупавалі цалкам». Беларусы скардзяцца, што на папулярным месцы адпачынку «ўсюды ўсё платнае», — там пачаліся праверкі
  13. Пассажирка перед смертью успела записать видео. Опубликован отчет о трагедии в небе над Озерцом, где разбились два человека
  14. Зеленский уволил Главкома ВСУ Сырского
  15. «Разбіраюцца юрысты». Буйны беларускі брэнд касметыкі расказаў пра страты пасля атакі дронаў на склады Wildberries у РФ
  16. «Мудры падыход». Лукашэнка заклікаў аднавіць кантакты з краінай ЕС, дзе пабываў адзін раз і пазней адхіліў запрашэнне
  17. «Ёсць прэцэдэнты, калі асобаў затрымлівалі». Ужо ёсць крымінальныя справы за публікацыі ў сацсетках — СК
  18. На торговом рынке — очередное банкротство. Скорее всего, вы слышали об этой компании
  19. Бюро: Этот бизнесмен создал известный шпионский сервис, породнился с правой рукой Лукашенко и ведет дела одновременно в Беларуси и ЕС
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.